Вы тут

У двух матчах чэмпіянату Беларусі па футболе было забіта 13 галоў (відэа)

pixabay.com

У двух матчах 15-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе было забіта 13 галоў. "Дняпро" прайграў "Энергетыку-БДУ" — 3:4. У матчы ў Магілёве здарыўся самы кур'ёзны аўтагол сезону. "Мінск" і "Іслач" згулялі ўнічыю 3:3. Госці зраўнялі лік з пенальці ўжо на даданай да асноўнага часу хвіліне.

Іншыя матчы тура пройдуць у суботу і нядзелю. 13 ліпеня згуляюць мінскае "Тарпеда" і "Гомель", "Нёман" і "Слуцк", БАТЭ і "Тарпеда-БелАЗ". 14 ліпеня будзе цэнтральны паядынак тура, у Брэсце мясцовае "Дынама" прыме мінскіх дынамаўцаў. Матчы "Славія" — "Віцебск" і "Гарадзея" — "Шахцёр" перанесены.

У чэмпіянаце лідыруе брэсцкае "Дынама" — 36 ачкоў, у БАТЭ — 34, у "Шахцёра" — 31.