У Дварцы мужчына прасунуў галаву паміж штыкецінамі і задыхнуўся

У Дварцы мужчына прасунуў галаву паміж штыкецінамі і задыхнуўся

У Лунінецкім раёне 41-гадовы мужчына прасунуў галаву паміж штыкецінамі і задыхнуўся. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 8 кастрычніка ў аграгарадку Дварэц. Як інфармуе media-polesye.by, вясковец быў у стане алкагольнага ап'янення. Ён ішоў у дом сваёй маці і спыніўся каля драўлянай брамы. Чаму ён вырашыў зазірнуць на падворак праз яе, даведацца ўжо немагчыма (па адной з версій, мужчына ўпаў і яго галава апынулася паміж штыкецінамі). Самастойна выцягнуць галаву, якая апынулася паміж дошкамі брамы, мужчына не змог. А дома нікога не было — маці вяскоўца знаходзілася ў бальніцы.

Цела знайшла суседка, якая і выклікала міліцыю. Эксперты засведчылі, што смерць наступіла з-за механічнай асфіксіі. Мяркуецца, што яе прычынай стала "асабістая неасцярожнасць". Раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.

Сайт sb.by дадае, што ў памерлага засталіся жонка і двое дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі