У Дружным праходзіць масавая акцыя пад лозунгам "Не - хімзаводу!"

Масавая акцыя пад лозунгам "Хімзаводу - не!" у гэтыя хвіліны праходзіць у пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. У ёй удзельнічае каля 3 тысяч чалавек. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла мясцовая актывістка Анастасія Рысявец.
Нагадаем, людзі пратэстуюць супраць планаў пабудовы хімзавода. Удзельнікі акцыі прынялі зварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай умяшацца ў сітуацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі