У Даніі скралі самую дарагую ў свеце бутэльку гарэлкі (фота, відэа)

У Даніі скралі самую дарагую ў свеце бутэльку гарэлкі (фота, відэа)

У Даніі скралі самую дарагую ў свеце бутэльку гарэлкі. Як інфармуе Reuters, здарэнне адбылося 2 студзеня ў Капенгагене ў бары “Кавярня 33”. Кошт бутэлькі ацэньваецца на суму больш за 1 мільён еўра. Справа ў тым, што бутэлька была выраблена з выкарыстаннем срэбра і золата, на ёй ёсць і брыльянты. Агулам яна важыць 6 кілаграмаў.

Мяркуецца, што злодзей добра ведаў планіроўку бара. Яму спатрэбілася толькі тры хвіліны, каб скрасці бутэльку з сейфа. Відаць, ён меў дублікат ключоў.

Сцвярджаецца, што менавіта гэтая бутэлька з’яўлялася ў папулярным амерыканскім серыяле “Картачны домік”.

У Даніі скралі самую дарагую ў свеце бутэльку гарэлкі (фота, відэа)
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі