Вы тут

У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ будзе гуляць у майках з надпісам "КАА заўсёды з намі"

Фота: Аляксандр Какшынскі / ФК БАТЭ

Футбольны клуб БАТЭ вырашыў да канца сёлетняга чэмпіянату гуляць у футболках з надпісам "КАА заўсёды з намі", піша tut.by. Гэты надпіс прысвечаны памяці старшыні праўлення клуба Анатоля Капскага, які памёр 22 верасня на 53-м годзе жыцця. 

Упершыню ў футболках з такім надпісам барысаўскія футбалісты выйшлі на поле ў матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі супраць мінскага "Дынама" (гульня завяршылася валявой перамогай барысаўчан з лікам 2:1).

Раней паведамлялася, што да заканчэння сезона-2018 футбалісты будуць гуляць з жалобнымі павязкамі.