Вы тут

У цэнтры Гродна ўсталявалі раяль, з якога гучыць песня Стаса Міхайлава

Незвычайны раяль у Гродне / grodnonews.by

14 лютага ў цэнтры Гродна ў парку Жылібера ўсталявалі незвычайны зялёны раяль. Датчыкі руху, усталяваныя ў ім, рэагуюць на людзей — і пачынае гучаць музыка. Гродзенцы і госці горада маглі пачуць песню расійскага спевака Стаса Міхайлава. Сайт hrodna.life паведамляе, што раяль усталяваў смеццесартавальны завод.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.