Вы тут

У Будславе выпаў град памерам з яйка: "Ледзь хату адчынілі" (фота)

Моцны град у Будславе / rh.by

Моцны град пашкодзіў сады і гароды жыхароў Будслава 25 ліпеня, піша "Рэгіянальная газета". Разгул стыхіі пачаўся каля 13-й гадзіны.

Мясцовы жыхар Пётр расказаў журналістам: "Град памерам з яйка! Так намяло, што ледзь хату адчынілі. У гародзе ўсё пабіла, адны дудкі засталіся, лісце з дрэваў пазрывала. Цяпліцы вунь як пабіла, шкло ў людзей разбівала. Нічога ў гародзе не засталася, во якая бяда!"