Вы тут

У Брэсце журналісты Максім Хлябец і Раман Чмель асуджаны на 15 сутак арышту

Максім Хлябец і Раман Чмель / twitter.com/binklby

У Брэсце журналісты Максім Хлябец і Раман Чмель асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным мерапрыемстве", якое адбылося 18 кастрычніка. Хлябец і Чмель на акцыі працавалі як журналісты. Аднак іх затрымалі і яны правялі трое сутак за кратамі ў чаканні суду. 21 кастрычніка журналістаў вызвалілі, а разгляд іх спраў у выніку прызначылі на пятніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.