У Брэсце замуж выйшла 73-гадовая нявеста (фота)

Гісторыю, якая завяршылася шлюбам, расказвае TUT.by. “Калі ў мяне памёр муж, я доўга не хацела выходзіць замуж. Прайшлі гады, і я адчула, што саспела. Мой сусед па дачы, які вельмі добра ведаў мой тэмперамент, неяк сказаў: “Тома, я хачу пазнаёміць цябе з годным мужчынам”,— успамінае нявеста-рэкардсменка.

Агульны сябар перадаў тэлефон Тамары Сцяпанаўны маскоўскім таварышу, і праз некаторы час той патэлефанаваў. “Я па яго голасу зразумела, што гэта той чалавек, якога я чакала. Таму што ён такі спакойны, ураўнаважаны, а я, наадварот, імпульсіўная”, — распавяла нявеста.

Пасля доўгіх тэлефонных размоў Пётр Лаўрэнцьевіч прыехаў у Брэст. Год пара правярала свае адносіны. Ён жыў у Маскве, яна — у Брэсце. Пастаянна стэлефаноўваліся, перыядычна сустракаліся. Доўга не маглі рашыцца на важны крок, але, у рэшце рэшт, адкінулі забабоны і вырашылі звязаць сябе вузамі шлюбу.

Сваім нечаканым рашэннем Тамара Сцяпанаўна падзялілася з роднымі прыкладна за два тыдні да вяселля. Дзеці маму падтрымалі і ўзялі ўсе клопаты і выдаткі па правядзенні ўрачыстасці на сябе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі