У Брэсце ВАЗ кульнуўся на дах пасля сутыкнення з "Пежо"

Пры сутыкненні двух легкавых аўтамабіляў у Брэсце адзін з іх перакуліўся на дах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося 28 лютага каля 14.45 на скрыжаванні Варшаўскай шашы і вуліцы Махновіча. Як кажуць у ДАІ за рулём ВАЗа ехаў 32-гадовы мясцовы жыхар. Ён рухаўся ад вуліцы Грыбаедава ў бок бульвара Шаўчэнкі. Пры левым павароце на дазвольны сігнал святлафора мужчына не даў перавагу ў руху аўтамабілю "Пежо", які ехаў ад вуліцы Чырвонасцяжнай у бок вуліцы Грыбаедава. 

Ад удару ВАЗ кульнуўся на дах. Абодва аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. На шчасце, пацярпелых пры здарэнні няма.