У Брэсце непаўналетнія атрымалі па 10 гадоў за распаўсюд наркотыкаў

Фота носіць ілюстрацыйны характар / "Сильные новости"
Фота носіць ілюстрацыйны характар / "Сильные новости"

Два непаўналетніх жыхара Брэста атрымалі па 10 гадоў выхаваўчай калоніі за незаконны абарот псіхатропных рэчываў у буйным памеры, піша "Першы Рэгіён".

Следства выявіла, што маладыя людзі — 2003 і 2004 гадоў нараджэння — набылі ў схованках на тэрыторыі Брэсцкай вобласці сінтэтычныя наркотыкі — 60,88 грамаў мефедрона і 177,14 грамаў альфа-PVP. Пасля пакупкі ў гаражы па вуліцы Кар'ернай ў Брэсце хлопцы расфасоўвалі наркотыкі на больш дробныя партыі, якія затым закладалі ў схованкі. Пра месца схованак паведамлялі куратару праз інтэрнэт, атрымліваючы плату за кожную закладку. Астатнюю частку мефедрона і альфа-PVP захоўвалі ў тым ліку ў схованках.

5 ліпеня суд прызнаў маладых людзей вінаватымі па частцы 4 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса РБ (незаконнае набыццё з мэтай збыту, захоўванне і перавозка псіхатропных рэчываў у буйным памеры, учыненыя арганізаванай групай) і адправіў у калонію. У прыбытак дзяржавы ў абвінавачаных таксама канфіскавалі мабільныя тэлефоны як сродкі здзяйснення злачынства.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі