Вы тут

У Брэсце асудзілі тэлефоннага махляра, які выманьваў грошы аповедамі пра ДТЗ

Фота носіць ілюстрацыйны характар / РБК

У Брэсце асуджаны мужчына, які званіў беларусам і распавядаў, што іх сваякі патрапілі ў ДТЗ. Дзеля таго, каб "вінаватыя" маглі пазбегнуць крымінальнай адказнасці, выманьваў у іх родных грошы. Пра гэта паведамляе сайт "Вярхоўнага суда". 

Падобным чынам абвінавачаны падмануў дваіх жанчын. Злачынца асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па артыкуле "махлярства, здзейсненае ў буйным памеры".

Па інфармацыі следства, 24 сакавіка мужчына, "паўторна, у складзе групы асоб па парярэдняй змове", пазваніў пенсіянерцы і распавёў, што яе ўнучка патрапіла ў ДТЗ. У аварыі пацярпеў чалавек. Каб дзяўчыну не судзілі, трэба перадаць таму, хто тэлефануе, грошы. А яшчэ — аплаціць лячэнне пацярпелага. У выніку жанчыла аддала махляру 4,9 тысячы долараў і 100 еўра, а таксама рэчы на 43 рублі.

У той жа дзень яшчэ адна жанчына перадала абвінавачанаму 5 тысяч долараў, "ратуючы" такім чынам свайго сына.

Апроч турэмнага тэрміну мужчына мусіць пакрыць матэрыяльны ўрон абедзьвюм жанчынам: 11 685 рублёў 16 капеек на карысць адной жанчыны і 11 502 рублі 40 капеек — другой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.