У Брэсце асудзілі экс-чыноўніка, які п'яным уцякаў з суда, збіўшы канвой

У Брэсце асудзілі экс-чыноўніка, які п'яным уцякаў з суда, збіўшы канвой

Суд у Брэсце вынес прысуд былому старшыні аднаго з сельвыканкамаў Брэсцкага раёна. Мужчыну прызналі вінаватым у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Пра гэта парталу tut.by паведаміла старшы памочнік пракурора Брэста Ірына Рубанава

У чэрвені 2018 года экс-чыноўніка асудзілі за карупцыю. Як кіраўнік сельвыканкама ён прапаноўваў дапамагчы атрымаць участак пад будаўніцтва жылля ў вёсках сельсавета. Пацярпелымі па справе праходзілі пяць чалавек. Сумы хабару — ад 100 долараў да 6000 долараў. Атрыманыя грошы мужчына выдаткоўваў на асабістыя патрэбы. У прысудзе гаварылася, што асуджаны пакутуе на гульнявую залежнасць, што вымушала яго пастаянна шукаць грошы.

Тады мужчыну прысудзілі 2 гады і 7 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд пастанавіў узяць яго пад варту проста ў зале.

Але абвінавачаны Дзмітрый Б., які прыйшоў у суд п'яным, паспрабаваў адразу ўцячы. Пазней ён патлумачыў, быццам не чакаў, што яму прызначаць такое пакаранне. На лесвіцы яго паспрабаваў спыніць канвой, але мужчына паспрабаваў стукнуць аднаго з міліцыянтаў кулаком у галаву, а другога — нагой у пахвіну і жывот. Міліцыянты, аднак, справіліся з нападнікам, павалілі яго на падлогу і надзелі на яго кайданкі. 

Па сукупнасці злачынстваў Дзмітрыю Б. прызначылі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Прысуд не набыў законную моц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі