У бліжэйшыя некалькі дзён ускладніцца рух у памежным пункце “Дамачава”

У бліжэйшыя некалькі дзён ускладніцца рух у памежным пункце “Дамачава”

Рух транспарту праз памежны аўтадарожны пункт пропуска “Дамачава” будзе ўскладнены з 23 па 27 кастрычніка. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Паводле інфармацыі ведамства, у гэтыя дні ў “Дамачаве” будуць праводзіцца будаўніча-мантажныя працы. У сувязі з гэтым рух транспарту будзе арганізаваны па ўязным у Беларусь боку рэверсіўна.

Пункт пропуску “Дамачава” размешчаны на беларуска-польскай мяжы ў Брэсцкім раёне каля вёскі Дамачава. Асноўны транспартны паток у гэтым пункце фармуецца трасай М-1 “Брэст — Масква” і жыхарамі памежных тэрыторый. У дні пікавых нагрузак чэргі ў гэтым пункце могуць складаць да 3 кіламетраў, а час чакання — да 12 гадзінаў. Сярэдні час чакання — 1-2 гадзіны.

Фота: tio.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі