У Бірулёва сёння працягнулася стыхійная акцыя, затрымалі 15 чалавек

Увечары ў панядзелак каля гандлёвага цэнтра "Біруза", які ў нядзелю пацярпеў падчас пагрому, сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. За іх паводзінамі сачылі ўзмоцненыя нарады паліцыі і АМАПу. Як інфармуе ВВС, паводле папярэдняй інфармацыі, былі затрыманыя каля 15 чалавек, пераважна маладых людзей у спартовай вопратцы.
 

Нагадаем, у чацвер у гэтым маскоўскім раёне невядомы зарэзаў маладога чалавека, пасля чаго ўцёк. Жыхары раёна ў нядзелю сабраліся, каб запатрабаваць хутчэйшага расследавання забойства, здзейсненага выхадцам з Сярэдняй Азіі ці Каўказу. "Народны сход" перарос у масавыя беспарадкі. Паліцыя затрымала амаль 400 чалавек. Сёння іх штрафавалі.

Учора ў Маскве затрымалі 400 чалавек, сёння — 1200 (відэа)
 

Адзначым, што ў аўторак, 15 кастрычніка, пачынаецца адзначэнне галоўнага свята мусульман — Курбан-Байрам. Маскоўскія ўлады паабяцалі, што будзе зроблена ўсё магчымае, каб на святкаванні не адбылося правакацый.
 

Як у Маскве адбываліся беспарадкі (відэа)

 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі