У "Беллегпрама" ёсць у запасе 550 тысяч медыцынскіх масак
Канцэрн "Беллегпрам" мае ў запасе больш за паўмільёна медыцынскіх масак.
"На складах прадпрыемстваў на сёння ёсць стратэгічны запас — амаль 550 тысяч вырабаў", — перадае БЕЛТА заяву прэс-службы "Беллегпрама". У канцэрне дадалі, што ў сувязі з пашырэннем каранавіруса ствараецца запас на магчымы павышаны попыт.
Тры тыдні таму замовы на выраб медыцынскіх масак паступілі на прадпрыемствы канцэрна. фабрыкі "Славянка", "Стужка", Жлобінская швейная фабрыка і "БелКрэда" ўжо адправілі заказчыкам ("Белмедтэхніка" і "Белфармацыя") каля 300 тысяч масак.
У прэс-службе кажуць, што гэта шматразовыя баваўняныя маскі, зробленыя з чатырох слаёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.