У беларускіх школах з'явіцца намеснік дырэктара па патрыятычным выхаванні

У беларускіх школах з'явіцца намеснік дырэктара па патрыятычным выхаванні

У школах Беларусі плануецца ўвесці пасаду намесніка дырэктара па патрыятычным выхаванні. Ён будзе займацца патрыятычным выхаваннем моладзі і весці прадмет "Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка". Пра такія намеры на прэс-канферэнцыі 5 сакавіка паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны палкоўнік Дзяніс Фёдараў, перадаюць "Мінск-Навіны".

У гэтым напрамку Мінадукацыі працуе сумесна з Мінабароны. Фёдараў назваў дапрызыўную падрыхтоўку найважнейшым напрамкам падрыхтоўкі грамадзян да вайсковай службы. 

Таксама ён паведаміў, што былі перагледжаныя навучальныя праграмы па "Дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўцы" для 10-11-х класаў. Вучэбна-матэрыяльная база школаў па гэтым прадмеце была папоўненая — у прыватнасці, у цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі перадалі макеты аўтаматаў АК-74. Для настаўнікаў, якія не маюць вайсковай адукацыі, арганізавалі курсы на базе Вайсковай акадэміі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі