У Беларусі з'явяцца льготы для тых, хто прайшоў тэрміновую службу ў войску

У Беларусі з'явяцца льготы для тых, хто прайшоў тэрміновую службу ў войску

У Беларусі з'явяцца льготы для тых, хто прайшоў тэрміновую службу ў войску, альбо служыў у рэзерве. Пра гэта ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" заявіў міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў. Паводле яго слоў, адпаведныя прапановы рыхтуюцца. Тыя хлопцы, якія адслужылі, будуць мець перавагу перад тымі, хто ўхіляеццаа ад службы. "Нейкія перавагі пры паступленні, пры роўных балах..., пры засяленні ў інтэрнат, перавагу пры размеркаванні", — кажа міністр.

Таксама рыхтуюцца прапановы і па тых хлопцах, якім дадуць адтэрміноўку для атрымання адукацыі. Яны абавязкова будуць мець вайсковую ўліковую спецыяльнасць, адзначыў Андрэй Раўкоў.

Міністр абароны назваў дзве асноўныя прычыны, чаму беларуская моладзь не хоча служыць у войску. Першая — дэмаграфічная, за апошнія дзесяць гадоў колькасць прызыўнікоў зменшылася ўдвая. Другая — змяняецца свет, а разам з ім і людзі, якія становяцца больш прагматычнымі. Маладыя людзі паважаюць войска, але думаюць, што яно можа абыйсціся без іх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі