У Беларусі зноў пратэставалі супраць расійскіх вайсковых базаў (фота)

У Мінску сябра кампаніі Аляксандр Тарнагурскі выйшаў да будынку Міністэрства абароны Беларусі з плакатам, а ў Магілёве з’явіліся ўлёткі супраць расійскіх базаў.





Нагадаем, што пра планы размясціць на тэрыторыі Беларусі расійскую авіябазу ў красавіку 2013-га заявіў расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу. У снежні дзяжурнае звяно з чатырох расійскіх знішчальнікаў Су-27 прызямлілася на аэрадроме 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах. Разам з імі з Расіі перабазіраваўся і тэхнічны персанал.





Акрамя таго на тэрыторыі Беларусі ўжо знаходзяцца расійскія вайсковыя аб’екты: Вілейская база сувязі і радыёлакацыйная станцыя “Волга” каля Ганцавічаў.