Вы тут

У Беларусі затрымалі дзясяткі кібермахляроў, страты ад іх дейнасці — $500 тысяч

Затрымалі больш за 20 чалавек / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

У Беларусі затрымалі больш за 20 кібермахляроў, страты ад іх дейнасці складаюць каля $500 тысяч, паведамляе прэс-служба МУС. У тэлефонных размовах зламыснікі ашукалі дзясяткі людзей. Аперацыю за выяўленні і затрыманні групы правялі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па процідзеянні кіберзлачыннасці МУС сумесна з міліцыяй Мінска і Мінскай вобласці.

Звычайна такія махляры тэлефануюць грамадзянам пад выглядам супрацоўнікаў банкаў і рознымі спосабамі даведваюцца канфідэнцыйную інфармацыю, з дапамогай якой крадуць грошы з банкаўскага рахунка.

Затрыманыя маладыя людзі, іх узрост ад 18 да 32 гадоў. Сярод іх — беларусы, а таксама адзін грамадзянін Грузіі і два грамадзяніны Таджыкістана.

Пацярпелымі па справе прызналі больш за 100 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.