Вы тут

У Беларусі з-за эпідэміялагічнай сітуацыі абмежаваны набор у дзіцячыя садкі

У дзіцячым садку / З архіву БЕЛТА

У Беларусі абмежаваны набор у дзіцячыя садкі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства адукацыі. Прычынай такога рашэння называецца эпідэміялагічная сітуацыя.

У Міністэрстве адукацыі патлумачылі, што ранейшая забарона на перавод дзяцей з групы ў групу, а таксама на прыём новых дзяцей у садкі адносіцца толькі да перыяду, калі ва ўстанове дашкольнай адукацыі фіксуюцца выпадкі заражэння каранавірусам, ці не закончаны санітарна-супрацьэпідэміялагічныя мерапрыемствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.