Вы тут

"У Беларусі як дома": міністр Уладзімір Макей прыйшоў на прыём у вышыванцы

Уладзімір Макей на фестывалі "У Беларусі як дома" / mfa.gov.by​

5 ліпеня ў Мінску прайшоў традыцыйны фестываль "У Беларусі як дома", прымеркаваны да беларускага свята "Дзень вышыванкі". У ім узялі ўдзел супрацоўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у нашай краіне, разам са сваімі сем'ямі.

Многія госці былі ў народных строях і вышыванках. У вышыванцы прыйшоў і міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Уладзімір Макей

У сваім выступе дыпламат з задавальненнем адзначыў, што свята "У Беларусі як дома" ператвараецца ў сапраўдны, унікальны і па-хатняму ўтульны фестываль культур. Міністр падкрэсліў актуальнасць і важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў як асновы для збліжэння, лепшага разумення і даверу паміж прадстаўнікамі розных краін.

"Мы ў Беларусі шчыра ўпэўненыя, што гарантыя прагрэсу і развіцця — у шматбаковасці і разнастайнасці свету, магчымасці паважаць і з гонарам праслаўляць як традыцыі продкаў, так і здабыткі сучаснікаў", — заявіў Уладзімір Макей.

На фестывалі можна было пазнаёміцца з песнямі і танцамі народаў каля 20 краін свету, а таксама пакаштаваць стравы іх нацыянальных кухняў.