У Беларусі трохмесячнаму дзіцяці правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

У Беларусі трохмесячнаму дзіцяці правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

У Беларусі трохмесячнаму дзіцяці правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы (Damus-Rastelli). Дагэтуль падобнага ў нашай краіне ды і ва ўсім СНД не рабілі, адзначае прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

У дзіцяці быў сіндром гіпаплазіі левых аддзелаў сэрца. Звычайна пацыентам з такім дыягназам праводзяць шматэтапную хірургічную карэкцыю. Заканчваецца яна да 3-4 гадоў жыцця. У некаторых выпадках узнікае патрэба ў перасадцы сэрца.

Складаную аперацыю правялі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай хірургіі. Яна працягвалася каля 14 гадзінаў. Дагэтуль беларускія хірургі такіх аперацый не рабілі. Сэрца дзіцяці было спынена на 3 гадзіны! У выніку аперацыі яно зноў пачало працаваць і ўжо стала здаровым.

Штогод на планеце робіцца не больш за дзясятак падобных аперацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі