Вы тут

У Беларусі складаюць спіс краін, пасля прыезду з якіх не патрэбна самаізаляцыя

Самаізаляцыя паміж небам і зямлёй / Reuters

У Беларусі складаюць спіс краін, пасля прыезду з якіх не патрэбна двухтыднёвая самаізаляцыя. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіла намеснік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны лекар краіны Наталля Жукава.

Як вядома, на сённяшні дзень у Беларусі дзейнічае пастанова Саўміна (№ 208 ад 8 красавіка 2020-га), якая вызначае парадак самаізаляцыі. Ёй падлягаюць і беларускія грамадзяне, і замежнікі, і асобы без грамадзянства.

"Сёння ўжо гатовы праект, які, я спадзяюся, ужо ў найбліжэйшы час будзе дзейнічаць, — кажа Жукава. — Які вызначае пералік краін, выезд з якіх і вяртанне ў Рэспубліку Беларусь (ці прыезд у РБ з якіх) не патрабуюць правядзенне рэжыму самаізаляцыі. Гэта тыя краіны, якія сёння паспяховыя па эпідсітуацыі. У асноўным гэта краіны Еўрасаюза і шэраг іншых".

Галоўны санітарны лекар падкрэслівае, што спіс краін яшчэ ўдакладняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.