У Беларусі прапануюць увесці новы падатак

У Беларусі прапануюць увесці новы падатак — экалагічны. "За пахаванне адходаў спажывання", — кажа чыноўнік з Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Максім Тарасаў. Паводле яго інфармацыі, з ініцыятывай выступіла Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

"Цяпер ён [падатак] існуе толькі за пахаванне адходаў вытворчасці, цытуе словы Тарасава БЕЛТА. — У выпадку ўвядзення прапанаванага падатку, усе сродкі пусцяць на ўдасканаленне сістэмы абыходжання з адходамі. Гэта значыць на будаўніцтва сучасных аб'ектаў і вытворчасцяў па іх выкарыстанні з мэтай максімальнага ўключэння ў гаспадарчы і грамадзянскі абарот".

Чыноўнікі спадзяюцца штогод збіраць з дапамогай новага падатку каля 60 мільёнаў рублёў (больш за 23 млн долараў). Яны ўжо падлічылі, што гаспадарам двухпакаёўкі з трыма жыхарамі давялося б плаціць каля 5 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.