У Беларусі плануюць павялічыць тэрмін знаходжання замежнікаў без рэгістрацыі

У Беларусі плануюць павялічыць тэрмін знаходжання замежнікаў без рэгістрацыі

У Беларусі плануюць павялічыць з 5 да 10 дзён тэрмін знаходжання замежнікаў без афіцыйнай рэгістрацыі з моманту ўезду. Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС нашай краіны Віталь Навумчык. Паводле яго слоў, Міністэрства ўнутраных спраў падрыхтавала праект закона аб унясенні зменаў і дадаткаў у закон аб прававым становішчы замежных грамадзян. Ён знаходзіцца ў Саўміне, у верасні яго атрымае Палата прадстаўнікоў.

Таксама ў планах беларускіх праваахоўнікаў павелічэнне тэрмінаў дзеяння дазволаў на часовае пражыванне для некаторых катэгорый замежнікаў — ад года да двух гадоў. Навумчык падкрэсліў, што новаўвядзенне найперш датычыць інвестараў і мусіць стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця інвестыцыйнага клімату, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі