У Беларусі памілавалі журналіста Шаройку, ён ужо вярнуўся ва Украіну

У Беларусі памілавалі журналіста Шаройку, ён ужо вярнуўся ва Украіну

У Беларусі памілавалі і вызвалілі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройку, ён ужо вярнуўся ва Украіну. Пра гэта 4 кастрычніка паведаміў Уладзімір Зяленскі, інфармуе hromadske.ua. Ён сустракаўся ў Жытоміры з беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам. Безумоўна, вызваленне Шаройкі, які ў нашай краіне быў асуджаны на восем гадоў зняволення за шпіянаж, было прымеркавана да гэтай сустрэчы. Напярэдадні вызваленне ўкраінца анансаваў міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка.

Павел Шаройка быў затрыманы ў Мінску восенню 2017 года. Яго абвінавацілі яго ў шпіянажы і стварэнні агентурнай сеткі з беларусаў. За кратамі ён правёў два гады.

Напярэдадні ў Чарнігаве выйшаў з-за кратаў беларускі "шпіён" Юрый Палітыка. Суд вызваліў абвінавачанага ў зборы сакрэтнай інфармацыі "пад асабістыя абавязацельствы". Ці вярнуўся ён ужо на радзіму пасля больш за двух гадоў зняволення, пакуль невядома.

У верасні на сустрэчы з украінскімі журналістамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы ўжо ў бліжэйшы час "на ўзаемнай аснове" абмяняць Шаройку і Палітыку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі