У Беларусі памілавалі двух палітвязняў, якія былі асуджаны на "хімію"

У Беларусі памілавалі двух палітвязняў, якія былі асуджаны на "хімію". Гэта — 62-гадовы Ігар Рубеж і 19-гадовы Максім Жалязноў. Рашэнне аб іх памілаванні ў сераду прыйшло ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 7 (вёска Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці), дзе яны адбывалі пакаранне.

Рубеж и Жалязноў былі асуджаны за "абразу прадстаўніка ўлады" да 2,5 і 1,5 гадоў "хіміі" адпаведна.

Невялікая колькасць палітвязняў была памілаваная ў пачатку восені 2021-га. А трох палітвязняў у выніку "памілавання" перавялі з "хіміі" на "хатнюю хімію".

На 13 ліпеня ў Беларусі было 1260 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.