Вы тут

У Беларусі ліквідуюць федэрацыю кёрлінгу, чальцы якой падтрымалі Леўчанка

Кёрлінгісты сфатаграфаліся ў падтрымку Леўчанка — федэрацыю ліквідуюць 

Улады хочуць ліквідаваць Беларускую федэрацыю кёрлінгу, які з'яўляецца алімпійскім відам спорту. Працэс па яе ліквідацыі прызначаны на 16 лістапада ў Вярхоўным судзе. Пазоўнікам выступае Міністэрства юстыцыі.

Верагодна, кёрлінгісты трапілі пад "зачыстку" праз сваю грамадскую пазіцыю. У ноч з 9 на 10 жніўня, пасля выбараў, амапаўцы груба затрымалі капітана мікст-зборнай Дзмітрыя Баркана. Яго выцягнулі з уласнай машыны разам з жонкай і двума сябрамі ў раёне, дзе пратэстаў не было. Спартоўца адправілі ў турму ў Жодзіна, а праз двое сутак выпусцілі на хвалі масавых вызваленняў. 

Неўзабаве Баркан падпісаў ліст спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту. Свае подпісы пад гэтым лістом паставілі яшчэ сем беларускіх гульцоў і трэнераў узроўню зборных.

На пачатку кастрычніка 2020-га пераможцы нацыянальнага адбору сфатаграфаваліся ў майках у падтрымку баскетбалісткі Алены Леўчанка, якую незадоўга да гэтага арыштавалі на 15 дзён. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.