У Беларусі фіксуюць зніжэнне прыросту замежных інвестыцый

Сусветны фінансавы эканамічны крызіс негатыўна адбіваецца на рэалізацыі планаў па прыцягненні ў эканоміку Беларусі замежных інвестыцый. Як адзначыў першы намеснік міністра эканомікі нашай краіны Пётр Жабко, калі ў трэцім квартале 2008 года замежныя інвестыцыі склалі 1,9 млрд долараў, дык у чацвёртым квартале - 1,3 млрд.

Паводле слоў Пятра Жабко, па хуткасці руху інвестыцый Беларусь лідыруе ў параўнанні з іншымі дзяржавамі СНД, але пакуль іх аб'ём нязначны ў параўнанні з краінамі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, інфармуе "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі