Вы тут

У Беларусі абвяшчаюць новую прэмію за сеціратуру

Фота: pixabay.com

У Беларусі з'явілася новая літаратурная прэмія "Празрысты ЭОЛ". Ёй будуць адзначацца найлепшыя электронныя кнігі і онлайн-публікацыі. 

Заснавальнікамі прэміі выступілі вэб-часопіс "ЛітРАЖ" і шэраг пісьменнікаў. 

Першае ўганараванне лаўрэатаў плануецца ўжо ўвесну 2019 года. Пераможцы будуць вызначацца адразу ў дваццаці катэгорыях.

Выбіраць пераможцаў будуць сябры Віртуальнай літаратурнай Акадэміі прэміі праз тайнае онлайн-галасаванне. У яе ўжо ўвайшлі такія вядомыя літаратары, як Валянціна Аксак, Уладзімір Арлоў, Леанід Галубовіч, Сяргей Дубавец, Уладзімір Някляеў, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Міхась Скобла, Аляксандр Фядута ды многія іншыя. 

Патрабаванні да твораў:

беларуская мова (любы правапіс);

апублікаваны ў інтэрнэце (за выняткам сацыяльных сетак) у 2018 годзе;

аб'ём большы за "надта малы" (прыблізна 2000+ слоў, 10 000+ знакаў без прабелаў).

Для падачы рэкамендацыі дастаткова даслаць мэйл са спасылкай на рэкамендаваны твор на адрас [email protected] да 15 студзеня 2019 года.