У Беларусь прыляцеў новы канадскі нападаючы хакейнага мінскага “Дынама” (фота)

У Беларусь прыляцеў новы канадскі нападаючы хакейнага мінскага “Дынама” (фота)

Хакейнае мінскае “Дынама” дасягнула пагаднення аб падпісанні кантракту з 25-гадовым канадскім нападаючым Куінтанам Хаўдэнам. У Нацыянальнай хакейнай лізе ён правёў 97 матчаў, набраў 17 выніковых балаў. Выступаў за “Флорыду”, а таксама яе фарм-клуб “Сан-Антоніё” у АХЛ. Хаўдэна называюць крэатыўным, хуткім нападаючым, які аднолькава паспяхова можа гуляць і ў атацы, і ў абароне. У мінскім “Дынама” легіянер будзе выступаць пад звыклым для яго 21-м нумарам, інфармуе прэс-служба клуба.

У пятніцу канадзец прыляцеў у Беларусь. Ён кажа, што раней ужо бываў у нашай краіне, калі ўдзельнічаў у юнацкім чэмпіянаце свету, які праходзіў у Бабруйску. “Рады вярнуцца!”, — сказаў хакеіст. Пакуль ён не ведае нікога з гульцоў “Дынама”, толькі размаўляў з галоўным трэнерам Гордзі Дуаерам.

У Беларусь прыляцеў новы канадскі нападаючы хакейнага мінскага “Дынама” (фота)
Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі