У Барысаве звольнілі міліцыянтаў, якія адмаўляліся выходзіць на працу

У Барысаве звольнілі міліцыянтаў, якія адмаўляліся выходзіць на працу

З Барысаўскага РУУС звольнілі трох участковых міліцыянтаў, якія адмовіліся выходзіць на працу. 

Пра скандал у барысаўскай міліцыі журналістам стала вядома 14 ліпеня. Увечары таго ж дня інфармацыя з'явілася ў СМІ. а ў панядзелак, 17 ліпеня міліцыянтаў ужо звольнілі, піша tut.by

Паведамляецца, што звольнілі іх за парушэнне ўмоваў кантракту, бо яны не выходзілі на працу. Агулам заявы на звальненне напісаці пяць чалавек, сярод іх — тры ўчастковыя.

Ужо былы супрацоўнік міліцыі распавёў журналістам аб прычынах сыходу. Галоўнае, на што наракаюць міліцыянты, — папяровая валакіта і паказчыкі, якія патрабавала выканаць кіраўніцтва. Па словах звольненага ўчастковага, у міліцыі існуе фіксаваная норма пратаколаў за дробныя хуліганствы, распіццё або з'яўленне ў п'яным выглядзе, накіраваных у ЛПП, выяўленых парушэнняў у пэўных катэгорый раней судзімых, раскрытых злачынстваў і г.д. Напрыклад, за студзень 2017 неабходна было, каб кожны ўчастковы накіраваў у ЛПП па адным чалавеку, да канца сакавіка — двух, за паўгода — трох. Тых, хто не забяспечваў паказчыкі, пазбаўлялі прэміі да трох месяцаў з перспектывай дысцыплінарнага спагнання па выніках наступнага месяца.

Маладых спецыялістаў не змаглі ўтрымаць нават добрыя заробкі — 700 рублёў. Пасля звальнення ім давядзецца выплаціць дзяржаве доўг у 10 тысяч рублёў - менавіта столькі на іх было затрачана, пакуль яны знаходзіліся на дзяржзабеспячэнні ў Магілёўскім інстытуце МУС.

Дарэчы, раней з падобных прычынаў адбыўся "бунт" у Крычаўскай міліцыі. Там звольнілі двух міліцыянтаў, якія абурыліся "планамі па затрыманнях". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі