У Барысаве дзяўчына крала споднюю бялізну, прыходзячы ў краму без трусоў

Дзяўчына арыгінальным чынам крала з барысаўскага ўнівермага споднюю бялізну і станікі. У краму яна прыходзіла без трусоў, а выходзіла ў новай бялізне, прычым нават у двух станіках.
За тыдзень яна скрала тавараў амаль на 5 мільёнаў рублёў. Падазрэнні ў крадзяжах палі на 19‑гадовую жыхарку Лошніцы. Прадаўцы затрымалі яе 23 ліпеня на выхадзе з аддзела, калі яна спрабавала вынесці дзве блузкі і споднюю бялізну.

Паводле слоў супрацоўніка службы аховы, прадаўцы ўжо прыкмецілі “сталую пакупніцу”. 23 ліпеня яна прыйшла ў краму ў такой самай куртцы, якая знікла з аддзела некалькі дзён таму. Прадаўцы адсочвалі яе і гэтым разам заспелі яе на гарачым.

“Барысаў электронны”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі