У Баранавічах затрымалі эксгібіцыяніста, які двойчы агаляўся перад студэнткай

У Баранавічах затрымалі эксгібіцыяніста, які двойчы агаляўся перад студэнткай

У Баранавічах затрымалі эксгібіцыяніста, які раніцай 19 чэрвеня двойчы ў лесапасадцы агаляўся перад студэнткай мясцовага ўніверсітэта. Як інфармуе сайт intex-press.by са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама, 22-гадовая дзяўчына звярнулася ў міліцыю толькі пасля другога разу. Эксгібіцыяніста вылічылі і затрымалі. У дачыненні 46-гадовага мужчыны распачалі крымінальную справу за хуліганства. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Раней затрыманы меў праблемы з законам — быў асуджаны на нанясенне цялесных пашкоджанняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі