У бальніцу прыйшла дзяўчына з куляй у галаве, яе дасталі, і пацярпелая сышла

У бальніцу прыйшла дзяўчына з куляй у галаве, яе дасталі, і пацярпелая сышла

У Маскве ў бальніцу прыйшла 21-гадовая дзяўчына з… куляй у галаве. Здарэнне адбылося ўначы 3 лютага. Зламыснік у масцы напаў на яе на вуліцы, пагражаў пісталетам і патрабаваў аддаць яму грошы. Жанчына сказала, што нічога не аддасць. Пасля гэтага невядомы стрэліў ёй у лоб і сышоў, пры гэтым нічога не ўзяў, інфармуе сайт mskagency.ru.

У пацярпелай хапіла сіл, каб самастойна дабрацца да бальніцы. Там кулю дасталі, і пацярпелая пайшла ў паліцыю. Праваахоўнікі адзначаюць, што яна была ў лёгкай ступені алкагольнага ап’янення. Там дзяўчына напісала заяву, пасля чаго сказала, што яе дома чакае малое дзіця, і сышла.

Па факце разбою распачалі крымінальную справу. Ужо ёсць і падазраваны — 20-гадовы жыхар расійскай сталіцы. Следства высветліць, з якога пісталета ён зрабіў стрэл.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі