У Аршанскім раёне ў ДТЗ з удзелам мікрааўтобуса і трактара пацярпелі 6 чалавек

У Аршанскім раёне ў ДТЗ з удзелам мікрааўтобуса і трактара пацярпелі 6 чалавек

У Аршанскім раёне ў ДТЗ з удзелам мікрааўтобуса і трактара пацярпелі 6 чалавек. З іх пяць пасажыраў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Іх шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Трактарыст не пацярпеў, паведамляе прэс-служба віцебскай міліцыі.

Здарэнне адбылося каля гадзіны ночы побач з вёскай Хлусава Аршанскага раёна. Мікрааўтобус Iveco ехаў з Віцебска ў бок Оршы, ім кіраваў 35-гадовы вадзіцель. У нейкі момант ён дапусціў наезд на трактар з тэхнічнымі няспраўнасцямі, які стаяў у правай паласе (з ім быў груз драўніны). Міліцыя паведамляе, што трактарыст выставіў знак аварыйнага прыпынку, былі ўключаныя габарытныя агні. Але кіроўца мікрааўтобуса чамусьці іх не заўважыў. Ён таксама шпіталізаваны.

СК распачаў крымінальную справу па артыкуле "Парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання" (ч. 2 арт. 317 КК).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі