У апошні дзень восені ў Беларусі чакаюцца мокры снег і парывісты вецер

У апошні дзень восені ў Беларусі чакаюцца мокры снег і парывісты вецер

У чацвер, 30 лістапада, у апошні дзень восені ў Беларусі чакаюцца невялікі снег і мокры снег (уначы і раніцай — амаль па ўсёй краіне, удзень — пераважна на Брэстчыне). На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-усходні, 5-10 метраў за секунду, удзень парывы будуць дасягаць 14 метраў за секунду, на ўсходзе ў асобных раёнах — да 15-18 метраў за секунду. У пятніцу прагназуюцца парывы ветру да 15-20 м/с. У сувязі з гэтым сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі, інфармуе БЕЛТА.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад -4 да +1 градуса, удзень — ад 0 да +5.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі