Вы тут
У акупаванай расіянамі Херсонскай вобласці адключылі YouTube i instagram

Праўкраінскі мітынг у Херсоне на пачатку расійскай акупацыі / BBC
У акупаванай расіянамі Херсонскай вобласці адключылі YouTube i instagram, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-сакратара вайскова-грамадзянскай адміністрацыі вобласці.
Відавочна, што такім чынам акупацыйныя ўлады спрабуюць адрэзаць жыхароў рэгіёну ад магчымасці даведвацца, што насамрэч адбываецца ва Украіне.
Херсон стаў адным з першых гарадоў, які атакавала расійская армія. Ужо 2 сакавіка акупанты ўзялі над горадам кантроль. Спачатку мясцовыя жыхары актыўна супраціўляліся стану рэчаў, выходзячы на мітынгі. Потым пачаліся арышты, катаванні актывістаў у засценках ізалятараў. Стала небяспечна. Таму ў горадзе актывізаваліся "партызаны", якія палююць на калабарантаў.
"Новая газета. Еўропа" пагутарыла з жыхарамі акупаванага Херсона пра тое, як іх жыццё перавярнулася ў адзін дзень. Яны распавялі, якім быў горад да вайны і што ў ім адбываецца цяпер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.