У акцёра Мікалая Карачанцава дыягнаставалі ракавую пухліну ў левым лёгкім

У акцёра Мікалая Карачанцава дыягнаставалі ракавую пухліну ў левым лёгкім

У вядомага акцёра Мікалая Карачанцава дыягнаставалі ракавую пухліну ў левым лёгкім. Яго жонка Людміла Паргіна паведаміла, што аперацыю правесці немагчыма. “Але мы спадзяемся на лепшае”, — кажа яна. Як інфармуе ria.ru, у лютым у Германіі падчас абследавання пухліну выявіць не ўдалося. Яе заўважылі толькі праз паўгода.

4 кастрычніка стала вядома, што Карачанцава выпісалі з бальніцы, дзе ён на працягу двух тыдняў праходзіў абследаванне.

Мікалаю Карачанцаву 72 гады. Яго называюць легендай савецкага, а пасля і расійскага тэатра і кіно. У 2005 годзе акцёр трапіў у аўтааварыю, атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму. Ён выжыў, але вярнуцца на сцэну ўжо не змог. У той жа дзень праз 12 гадоў Карачанцаў зноў трапіў у ДТЗ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі