У ААН няма інфармацыі пра масавы расстрэл мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС

Злоўленыя "турысты" / strazgraniczna.pl
Злоўленыя "турысты" / strazgraniczna.pl

У ААН няма інфармацыі пра масавы расстрэл мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Элізабэт Трасэл:

— У нас няма дадатковай інфармацыі аб абвінавачваннях, аб якіх вы згадалі. Як вы ведаеце, офіс ААН па правах чалавека неаднаразова выказваў сваю заклапочанасць наконт смерці некалькіх чалавек на мяжы Беларусі з ЕС. Мы заклікалі да таго, каб былі зроблены ўсе неабходныя меры, каб пазбегнуць новых смерцяў, а ў дачыненні да тых выпадкаў, якія ўжо адбыліся, было праведзена эфектыўнае і незалежнае расследаванне.

Раней былы польскі салдат Эміль Чэчка, які бег на тэрыторыю Беларусі, у інтэрв'ю беларускім дзяржаўным СМІ зрабіў шмат гучных заяваў. Напрыклад, ён расказаў, што нібыта сам прымаў удзел у масавых растрэлах мігрантаў і валанцёраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі