Вы тут

У ААН Беларусь галасавала супраць вываду расійскіх войскаў з Крыму

Фота: pixabay.com

17 снежня Генасамблея ААН ухваліла праект украінскай рэзалюцыі аб мілітарызацыі Расіяй Крыму, Чорнага і Азоўскага мораў. У ёй утрымліваецца настойлівы заклік да Масквы вывесці яе ўзброеныя сілы з Крыму і спыніць акупацыю ўкраінскай зямлі. Асуджваецца напад расіян на ўкраінскія караблі ў Керчанскім праліве. У дакуменце ўтрымліваецца заклік да Расеі спыніць пераследваць камерцыйныя караблі і абмяжоўваць міжнароднае суднаходства ў Чорным і Азоўскім морах. 66 краінаў былі за, 19 —— супраць, 66 — устрымаліся. Для падтрымкі рэзалюцыі патрабавалася не менш за 2/3 галасоў, інфармуе hromadske.ua.

Сярод тых, хто падтрымаў рэзалюцыю — ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Францыя, Італія, Іспанія, Ізраіль, Турцыя, Польшча, Японія. Супраць выступілі Арменія, Балівія, Беларусь, Бурундзі, Венесуэла, Зімбабвэ, Іран, Камбоджа, Куба, КНДР, Лаос, М'янма, Нікарагуа, Паўднёвы Судан, Расія, Судан, Сірыя, Сербія, Узбекістан, інфармуе Радыё Свабода.