У 2019 годзе ў Беларусі выкарыстаюць новую методыку апрацоўкі вынікаў ЦТ

У 2019 годзе ў Беларусі выкарыстаюць новую методыку апрацоўкі вынікаў ЦТ

У 2019 годзе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў пачне ўжываць новую методыку апрацоўкі вынікаў цэнтралізаванага тэставання. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" паведаміў дырэктар РІКВ Юрый Міксюк. Гутарка з ім выйшла ў тэлеэфір увечары 7 студзеня. 

Па словах спецыяліста, цяпер ідзе праца над новай методыкай апрацоўкі тэставых заданняў. "Уступная кампанія у 2019 годзе павінна прайсці па новай методыцы. Іх вельмі шмат у свеце — ад вельмі простых да вельмі складаных. Мы збіраемся знайсці залатую сярэдзіну, каб для нашых грамадзян гэты падыход быў зразумелы і каб адначасова выконвалася дзве функцыі — ранжыравання і ацэнкі ведаў", — прыводзіць БЕЛТА словы Міксюка. 

Дарэчы, структура выканання заданняў пры новай сістэме зменіцца нязначна. А вось сёлета ў правядзенні ЦТ мяняцца нічога не будзе. 

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы, змест ЦТ пераглядаецца з улікам зменаў у школьнай праграме. Для гэтага былі створаныя спецыяльныя працоўныя групы. 

Змены адбудуцца і ў рэпетыцыйным тэставанні. Напрыклад, з лютага ў Беларусі ўводзіцца яшчэ адзін від РТ — дыстанцыйнае. Яго можна будзе прайсці бясплатна па ўсіх прадметах, атрымаўшы на сайце РІКВ поўны разбор сваіх памылак.

Па словах Міксюка, колькасць абітурыентаў, якія прымаюць удзел у рэпетыцыйным тэставанні, расце. З яго дапамогай вырашаецца мноства задач. Арганізатары апрабоўваюць новыя тэставыя заданні (пры гэтым верагоднасць сустрэць іх потым на ЦТ нулявая). А абітурыенты могуць паспрабаваць свае сілы і ацаніць узровень падрыхтоўкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі