У 20-ы раз на год: кошты на бензін зноў павысілі на 1 капейку

У 20-ы раз на год: кошты на бензін зноў павысілі на 1 капейку

У Беларусі зноў павышаюцца кошты на маторнае паліва — пра гэта абвясціў канцэрн “Белнафтахім”. З нядзелі, 14 кастрычніка, АІ-92-Л5-Еўра будзе каштаваць 1,39 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1, 47 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,68 рубля, ДП — 1,47 рубля.

Кошты на бензін растуць ужо ў 20-ы раз на год. Ад жніўня павышэнне адбываецца кожны тыдзень, у нядзелю — заўсёды на 1 капейку.

“Белнафтахім” заяўляе, што айчынныя НПЗ працягваюць працаваць у складаных умовах апераджальнага росту коштаў на нафту ў параўнанні з коштамі на нафтапрадукты. Кошт нафты ў кастрычніку ў сярэднім складала 85,1 долара за барэль і з пачатку года вырасла на 59,3%. Пры гэтым маторнае паліва ў Беларусі падаражэла толькі на 14,4%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі