Вы тут

TUT.by: банкам рэкамендавалі адмовіцца ад рэкламы ў недзяржаўных СМІ

Нацбанк / БЕЛТА

Беларускім банкам — як дзяржаўным, і прыватным — рэкамендавалі адмовіцца ад рэкламы ў недзяржаўных СМІ. Пра гэта піша TUT.by са спасылкай на некалькі крыніцаў. 

Прапанова была агучаная на адным з апошніх пасяджэнняў Нацбанка, на якім прысутнічалі кіраўнікі банкаў. Нарада праходзіла 21 ліпеня. 

На які тэрмін распаўсюджваецца гэтая рэкамендацыя, не паведамляецца. У Нацбанку не пацвярджаюць, што такая ініцыятыва насамрэч была. Таксама ў Нацбанку не кажуць, чыя гэта юыла рэкамендацыя — самога Нацбанка або нейкага іншага дзяржаўнага органа. 

"На нарадзе была прадстаўлена Ілона Лядніцкая ў якасці новага намесніка старшыні Нацбанка, даведзена інфармацыя аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў у сувязі з яе прызначэннем паміж намеснікамі старшыні праўлення і абмеркаваны асноўныя пытанні працы банкаўскай сістэмы, якія разглядаліся напярэдадні на нарадзе ў прэзідэнта з кіраўніцтвам Нацыянальнага банка па пытаннях кадравых прызначэнняў", — заявілі ў фінансавым рэгулятары. 

Аднак ужо з'явіліся звесткі, што банкі пачалі здымаць рэкламу з сайтаў TUT.by і Onliner.by. Выданне Myfin.by кажа, што некаторыя кампаніі пераносяць рэкламу на канец жніўня — пачатак верасня, але істотных зменаў не назіраецца.

Дарэчы, яшчэ на пачатку ліпеня міністр інфармацыі Ігар Луцкі казаў, што ўлады плануюць заняцца размеркаваннем рэкламных даходаў у Інтэрнэце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.