Вы тут

Трохгадовая дзяўчынка ў Лідзе стрэліла аднагодку ў галаву з вінтоўкі

sk.gov.by

У Лідзе дзіцячыя гульні ледзь не прывялі да трагедыі, піша прэс-служба Следчага камітэта. 

Трохгадовы хлопчык у гасцях гуляў у доме са сваёй аднагодкай. Дарослых паблізу не было, таму дзяўчынка дастала з шафы зараджаную пнеўматычную вінтоўку свайго бацькі і стрэліла з яе ў бок хлопчыка. 

Дзіця атрымала кулявое раненне ілба. Яго адвезлі ў лякарню, дзе дактары дасталі кулю. Пасля гэтага хлопчыка адпусцілі дадому. Яго жыццё і здароўе знаходзяцца ў бяспецы.

Праверкай гэтага факта займаюцца прадстаўнікі ўнутраных спраў.