Трое малалетніх дзяцей ва Уздзенскім раёне выпалі з другога паверха

Трое малалетніх дзяцей ва Уздзенскім раёне выпалі з другога паверха

Трое малалетніх дзяцей пацарпелі ў адной з вёсак Уздзенскага раёна. Праверкай здарэння займаецца Следчы камітэт.

Здарэнне адбылося 17 ліпеня. У міліцыю затэлефанавалі медыкі, якія аказвалі дапамогу двум хлопчыкам (шасці і пяці гадоў) і двухгадовай дзяўчынцы. Як выявілі следчыя, хлопчыкі былі ў гасцях у суседскай дзяўчынкі і гуляліся ў дзіцячым пакоі на другім паверсе прыватнага дома. Дзеці былі ў пакоі без дарослых. Яны падставілі крэсла і забраліся на прываконне, пры гэтым у пакоі было прыадчыненае акно.

Дзеці раскрылі акно і абаперліся на маскітную сетку, якая іх не вытрымала і сарвалася. Дзеці зваліліся з вышыні больш як 5,5 метраў. Яны атрымалі разнастайныя траўмы — траўмы галавы, пераломы сцягна, пляча, розныя ўдары.

Паведамляецца, што сем'і, у якіх пражываюць дзеці, маюць станоўчыя характарыстыкі, у сацыяльна небяспечным становішчы не знаходзяцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі