Трэнер і 9 гульцоў нацыянальнай хакейнай зборнай прапусцяць матчы ў Славеніі

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Крэйг Вудкрафт / hcdinamo.by​
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Крэйг Вудкрафт / hcdinamo.by​

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Крэйг Вудкрафт і 9 гульцоў нацыянальнай дружыны не паляцелі з камандай на "Кубак чатырох нацый" ў Славенію, паведамляе Беларуская федэрацыя хакея ў сераду.

Гульцы засталіся ў Мінску "з розных прычын", пры гэтым трэнер прапусціў Кубак "паводле медыцынскіх паказанняў". Па словах генеральнага менеджара зборных Міхаіла Грабоўскага, Вудкрафт прапускае матчы праз "незразумелы вірус", які ў апошнія два тыдні ходзіць у мінскім "Дынама". Замест Вудкрафта нацыянальнай камандай будзе кіраваць, акрамя Грабоўскага, Канстанцін Кальцоў.

У выніку ў Славенію адправіўся ўсяго 21 хакеіст — 3 брамнікі, 9 абаронцаў і 9 нападнікаў.

"Кубак чатырох нацый" пройдзе з 11 па 13 лістапада ў славенскай Есеніцы. Супернікамі зборнай Беларусі будуць каманды Славеніі, Аўстрыі і Францыі. 11 лістапада пройдзе матч Беларусь – Аўстрыя, у пятніцу, 12 лістапада, беларусы згуляюць са Славеніяй, а 13 лістапада адбудзецца паядынак Францыя – Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі