Тралейбус з пасажырамі ў Віцебску ўрэзаўся ў ліхтарны слуп (фота)

Тралейбус з пасажырамі ў Віцебску ўрэзаўся ў ліхтарны слуп (фота)

У Віцебску ў ДТЗ трапіў тралейбус з пасажырамі, паведамляе прэс-служба ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

Інцыдэнт здарыўся 14 лістапада каля 12:50 на вуліцы Церашковай каля гандлёвага цэнтра "Эвіком". Здарэнню паспрыялі кепскія ўмовы надвор'я — галалёдзіца і мокры снег. Кіроўца тралейбуса №2 не справіўся з кіраваннем, і тралейбус урэзаўся ў ліхтарны слуп. Пры ДТЗ атрымала траўмы 67-гадовая пасажырка, яе шпіталізавалі.

Таксама ў салоне тралейбуса былі яшчэ чатыры чалавекі, яны не пацярпелі. 

Тралейбус з пасажырамі ў Віцебску ўрэзаўся ў ліхтарны слуп (фота)
Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі