Топ-менеджараў "Газпрам трансгаз Беларусь" падазраюць у хабарах

Топ-менеджараў "Газпрам трансгаз Беларусь" падазраюць у хабарах

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу супраць службовых асоб кампаніі "Газпрам трансгаз Беларусь". Пра гэта на прэс-канферэнцыі 3 жніўня паведаміў прадстаўнік Следчага камітэта Уладзімір Шышко.

Гаворка ідзе пра хабар, які топ-менеджары кампаніі атрымлівалі ад камерцыйных структур. Прычым грошы бралі як за пастаўку абсталявання, так і за яго непастаўку, кажа Шышко. "Узнагароджанне ў гэтых выпадках вылічалася сотнямі тысяч рублёў, то бок даволі істотнай сумай хабару. У цяперашні час вырашаецца пытанне пра кампенсацыю гэтых грошай", — дадаў ён.

Большасць фігурантаў справы даюць прызнальныя паказанні і актыўна супрацоўнічаюць са следствам, як і сама кампанія. Па словах прадстаўніка Следчага камітэта, Топ-менеджары "Газпрам трансгаз Беларусь" прымаюць меры "па ліквідацыі шчылін, якія меліся ў іх дзейнасці".

Дарэчы, аналагічныя абвінавачванні следчыя выставілі і службовым асобам Беларускай чыгункі. Крымінальная справа супраць іх знаходзіцца ў стадыі завяршэння і хутка будзе накіраваная ў суд.

Таксама прадстаўнік СК дадаў, што самы буйны хабар у Беларусі за мінулы год склаў 1 мільён долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі